Прэм'ерны паказ «Вярцінскі. Самотны вандроўнік»


«ВЯРЦІНСКІ. САМОТНЫ ВАНДРОЎНІК»

эксклюзіўны прэм'ерны паказ у Мінску
дакументальнага фільма Святланы Астрацовой
да 130-годдзя з дня нараджэння легендарнага артыста, паэта і кампазітара

Кумір мільёнаў, родапачынальнік аўтарскай песні Аляксандр Вярцінскі ўжо пры жыцці набыў сусветную славу і прызнанне. Яму апладзіравалі захопленыя сучаснікі, яго шануюць удзячныя нашчадкі. Шаляпін называў Вярцінскага «вялікім апавядальнікам зямлі рускай».

«Вярцінскі. Самотны вандроўнік» – гэта дакументальны фільм-роздум пра лёс і асобу Аляксандра Вярцінскага і эпасе Сярэбранага стагоддзя, увасабленнем якога ён з'яўляўся.

У жыцці Вярцінскага дзіўным чынам злучыліся некалькі зусім розных біяграфій... «Спявак дэкадансу», «Валацуга і артыст», «Чалавек у фраку ў Краіне Саветаў» – так называюцца тры часткі фільма, якія апавядаюць пра розныя перыяды яго біяграфіі. Кожную з частак прадстаўляе апавядальнік: першую — паэт, эсэіст, радыёвядучы Дзмітрый Вадзеннікаў, другую — культавы музыкант, народны артыст Расіі Андрэй Макарэвіч, трэцюю — пісьменнік і гісторык Эдвард Радзінскі. Аснову сюжэта фільма складае аповед пра неардынарны лёс артыста, у аснову сцэнару ляглі ўспаміны і малавядомыя лісты самога Вярцінскага.

У карціне нямала новых фактаў з жыцця артыста, дадзены цікавыя і неардынарныя трактоўкі падзей яго біяграфіі. Унікальныя хранікальныя кадры, фатаграфіі з музея Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурнага музея, асабістых архіваў, а таксама архіваў Парыжа і Шанхая прадстаўлены публіцы ўпершыню. Рэдкая хроніка перамяжоўваецца з паэтычнымі натурнымі здымкамі месцаў, звязаных з імем Вярцінскага ў Расіі, Францыі і Украіне.

 

Сцэнарыстам і рэжысёрам фільма стала Святлана Астрацова — аўтар стужак «Купец на ўсе часы. Віртуальны музей Сяргея Дзягілева» (пра знакамітага імпрэсарыа пачатку ХХ стагоддзя) і «Клас» (пра гісторыю рускага балета).

 

Кінакампанія «Вішнёвы сад» (Расія), 2019, 52 мін.

Тэкст чытае Андрэй Анкудзінаў.

 

Паказы ажыццяўляюцца ў кіназале Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) у рамках праекта «Восень з Вярцінскім» па наступнаму раскладу:

1 верасня (нядзеля) у 15, 16-30 і 18-00

3, 10, 17, 24 верасня (аўторак) у 15-00 і 18-00
5, 12, 19, 26 верасня
(чацвер) у 15-00 і 18-00
7, 14, 21, 28 верасня
(субота) у 16-00
8, 15, 22, 29 верасня
(нядзеля) у 16-00

Кошт квітка — 5 руб. Адкрыты папярэдні продаж.

Даведкі па тэлефонам 327-10-75, 8029 627-10-75

 

649