”БЕЛАРУСКІ КІНЕМАТОГРАФ 20-х – 30-х г.г. ХХ стагоддзя Ў КІНАПЛАКАЦЕ” (11 – 17 снежня 2012 г.)


С 11 по 17 декабря с.г. в выставочном зале Музея истории белорусского кино (ул. Свердлова, 4; тел. 327-10-75) в преддверии Дня белорусского кино демонстрируется уникальная тематическая выставка «БЕЛОРУССКИЙ КИНЕМАТОГРАФ 20-х – 30-х г.г. ХХ столетия В КИНОПЛАКАТЕ», на которой впервые за последние 75 лет на территории Беларуси будут представлены 30 образцов главного рекламного средства того времени – результат многолетней собирательской деятельности сотрудников музея. Презентация выставки – 12 декабря в 17-00.


12 снежня 2012 г. напярэдадні Дня беларускага кіно ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4; тэл. 327-10-75 ) адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай тэматычнай выставы
”БЕЛАРУСКІ КІНЕМАТОГРАФ
20-х – 30-х г.г. ХХ стагоддзя
Ў КІНАПЛАКАЦЕ”
(11 – 17 снежня 2012 г.)
Сёння, калі асноўную інфармацыю пра навінкі кіно мы атрымліваем з дапамогай тэлебачання і інтэрнета, цяжка ўявіць, што калісьці гэту прынцыпова важную для паспяховага прокатнага лёсу фільма функцыю выконваў рэкламны кінаплакат. Цяжка зразумець і тое, чаму ў нашы дні, пры фактычна неабмежаваных магчымасцях паліграфіі, сучасны кінаплакат саступае сваім папярэднікам амаль стогадовай даўнасці ці не па ўсіх параметрах.

Сутнасць справы тут у тым, што ў 20-я – 30-я г.г. ХХ стагоддзя ў СССР ў жанры кінаплаката працавала мноства вядомых мастакоў-графікаў, таленавітых дызайнераў-канструктывістаў свайго часу. У жанры кінаплаката, дзе было больш творчай свабоды, ды яшчэ ва ўмовах кінабума ў краіне, можна было даць волю сваёй неардынарнай фантазіі і прадэманстраваць арыгінальна-яркую вобразнасць. У выніку сёння многія з кінаплакатаў тых гадоў уяўляюць не толькі гістарычную, але і мастацкую каштоўнасць. Ускосным пацверджаннем гэтага з’яўляюцца некалькі прапаноў ад прыватных калекцыянераў Еўропы аб набыцці асобных узораў, якія паступалі супрацоўнікам музея яшчэ на этапе падрыхтоўкі выставы.

Яе экспазіцыя складаецца з 30 поўнафарматных і поўнакаляровых рэпрынтаў кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 1926 – 1940 г.г. (як нямых, так і гукавых). Першае, што звяртае на сябе ўвагу, – гэта тры абсалютна ўнікальных узора на беларускай мове (да фільмаў “Кастусь Каліноўскі”, “Песня вясны” і “Джэнтльмен і певень”), якія былі выпушчаны ў другой палове 20-х г.г. даволі вялікімі (з улікам маштабаў кінасеткі Беларусі тых часоў) накладамі ў друкарнях Масквы! Сярод 09 аўтараў прадстаўленых кінаплакатаў шэраг даволі вядомых майстроў жанра – М. Длугач, М. Літвак, М. Хомаў, М. Векслер, Б.Залескі і нават прадстаўнік знакамітай дынастыі мастакоў шведскага паходжання Ул. Стэнберг.

Выстава – вынік шматгадовых пошукаў супрацоўнікаў Музея гісторыі беларускага кіно, якія паступова ліквідуюць “белыя плямы” мінулага нашага кінематографа і, у прыватнасці, ўзнаўляюць калекцыю кінаплакатаў – адзін з самых важных (прынамсі ў мінулым) і эфектных элементаў кінапрацэса. На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася ні аднаго кінаплаката да нашых фільмаў 20-х – 30-х г.г. і вельмі многіх узораў 40-х – 60-х г.г. ХХ стагоддзя. Што датычыць выставы, то яна адбылася выключна дзякуючы знаходкам у архівах Расіі (Масвы і Санкт-Пецярбурга).

За амаль 90 гадоў існавання рэгулярнай кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі на нашей кінастудыі (“Белдзяржкіно” – “Савецкая Беларусь” – “Беларусьфільм”) створана, калі лічыць па назвах, больш за 500 мастацкіх фільмаў (у 20-я – 30-я г.г. ХХ стагоддзя – каля 60) і да некаторых з іх выпускалася не па аднаму, а па 3, 5 і нават па 10 разнастайных кінаплакатаў! Таму 30 узораў – гэта далёка не абсалютны вынік. Аднак і тое, што ўзноўлена, дэманструецца на тэрыторыі Беларусі ўпершыню мінімум за апошнія 75 год!

151